Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Запаліў сьвечку — трапіў у міліцыю (абноўлены)


Радыё Свабода Міліцыя затрымала актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі “Малады фронт” Сержука Марчыка. Цяпер ён знаходзіцца ў гарадзкім аддзеле міліцыі Баранавічаў.

Сяржук пасьпеў патэлефанаваць сваім паплечнікам зь дзяжурнай часткі міліцыі. Паводле яго словаў, міліцыянты апазналі яго на фатаздымку, прысьвечаным акцыі салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьняў, якая праходзіла 16 сьнежня. Хлопцу паведамілі, што будуць складаць пратакол.

Міліцыянты абвінавацілі Сержука Марчыка ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. За гэта прадугледжана пакараньне штрафам, альбо арыштам ад трох да дзесяці сутак. У судзе Сяржук папрасіў, каб яго абараняў адвакат, і справу перанесьлі.

Адзін зь лідэраў нефармальнай моладзевай арганізацыі Зьміцер Дашкевіч паведаміў Радыё Свабода:

(Дашкевіч: ) “Тое, што затрымалі Сержука, сьведчыць, што ён вядомы ў сваім рэгіёне. Сяржук не аднойчы праводзіў акцыі супраціву. Яго адзінага мясцовыя ўлады, пагражаючы бацькам звальненьнем з працы, не пусьцілі на Кангрэс дэмакратычных сілаў. Таму цяпер Сержуку папросту дастаткова было выйсьці на акцыю, каб празь некалькі дзён яго ўжо апазналі на фатаздымку і прывезьлі ў міліцыю”.

Сяржук Марчык — адзіны ўдзельнік пікету, якога затрымалі супрацоўнікі міліцыі і абвінавацілі ў несанкцыянавай акцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG