Для Анжалікі Борыс гэта, канешне, пэўная сатысфакцыя. Дома яна зазнала ціск з боку ўладаў, бясконцыя допыты, па другі бок мяжы — у Польшчы — наадварот, яе шануюць, яе мужнасьцю захапляюцца. Анжаліка Борыс прызнаецца, што на радзіме часам адчувае сябе не абароненай законам.
(Борыс: ) “Можна выстаўляць якіясьці зусім высмактаныя з пальца абвінавачаньні, і вось гэта ўсё цягнецца больш за год і зусім беспадстаўна”.
З боку палякаў Анжаліка Борыс, наадварот, адчувае добразычлівае стаўленьне да сябе і разуменьне, паколькі там шмат хто прайшоў праз такія выпрабаваньні ў часы “Салідарнасьці”, але затое сёньня яны маюць магчымасьць заўжды выказваць свой пункт гледжаньня і не баяцца, гаворыць яна.
Сябры Саюзу палякаў успрымаюць гэтую падзею ў рэчышчы іншых дзеяньняў польскага боку. Андрэй Пачобут, рэдактар часопіса “Magazyn Polski”, лічыць, што цяпер у польскай замежнай палітыцы беларускія палякі будуць займаць досыць важнае месца, і прызначэньне спадарыні Борыс сьведчыць аб гэтым.
(Пачобут: ) “У сваім выступе пасьля прыняцьця прысягі прэзыдэнт Качыньскі сказаў пра Беларусь увогуле і пра абарону правоў палякаў у Беларусі. У навагоднім віншаваньні ён таксама прыгадаў, што Польшча будзе бараніць правы палякаў у Беларусі”.
Сёньня, аднак, афіцыйна існуе іншы Саюз палякаў, які ладзіць зь беларускімі ўладамі. Ці не выглядае, што Польшча будзе бараніць правы толькі невялікай часткі палякаў, якія засталіся з Анжалікай Борыс?
Анджэй Пісальнік, прэс-сакратар неафіцыйнага Саюзу палякаў, лічыць, што падзел паміж прыхільнікамі Анжалікі Борыс і новым саюзам на чале з Юзафам Лучнікам — вельмі ўмоўны. Ён мяркуе, што большасьць людзей там апынуліся вымушана, яны прызнаюцца, што па-ранейшаму прыхільна ставяцца да Борыс. Анджэй Пісальнік робіць выснову:
(Пісальнік: ) “Можна сказаць, што мы цяпер дзейнічаем у нейкіх кансьпірацыйных умовах, але сёньня шмат якія арганізацыі ў такіх умовах дзейнічаюць, і ў гэтым сэнсе мы мала чым адрозьніваем. Будзем чакаць спрыяльных умоваў для нашага адраджэньня і захоўваць кантакты зь людзьмі ў рэгіёнах”.