Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Дынько – пра рэгістрацыю Аляксандра Мілінкевіча


Радыё Свабода Ці зарэгіструюць Аляксандра Мілінкевіча кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь? На пытаньне адказвае галоўны рэдактар газэты “Наша Ніва” Андрэй Дынько.

(Дынько: ) "Я адчуваю пэўны дыскамфорт ад самай пастаноўкі пытаньня. Калі б Вы нам прапанавалі абмеркаваць, заб''юць Мілінкевіча да сакавіка ці пакінуць жывым, то напэўна кожны з нас адчуў бы вялікі псыхалягічны дыскамфорт.

Я адчуваю параўнальны дыскамфорт, калі ня толькі ў нашай размове, але і калі чытаю ў друку спробы палітычнага аналізу – зарэгіструюць Мілінкевіча ці не. Калі б мы перагарнулі пытаньне – а ці мог бы Кучма не зарэгістраваць Юшчанку, ці маглі польскія ўлады не зарэгістраваць Леха Качыньскага, як кандыдата на выбарах? Тады мы разумеем увесь абсурд такой пастаноўкі пытаньня.

Вялікая перамога незалежнага грамадзтва, што ў нас увогуле захоўваюцца альтэрнатыўныя выбары, што ўлада вымушаная разыгрываць гэты вялікі спэктакль, што ў нас тут ёсьць нібыта ёсьць дэмакратыя, выбары, альтэрнатыўныя кандыдаты. А чаму? А таму, што грамадзтва на яе цісьне і не дае проста пісаць, што ў нас адзін кандыдат, за яго галасуюць усе, акрамя групкі адшчапэнцаў.

Калі мы аналітыкі, мы не павінныя абмяркоўваць нейкія процізаконныя рэчы, ад гэтага ня будзе плёну. Мы гэтым самым толькі ўмацоўваем дэкарацыі спэктаклю". (Чытаць поўны тэкст перадачы)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG