Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Крыкуноў: лепшы сродак для хакеіста – кілішак гарэлкі


Радыё Свабода Колішні трэнэр беларускіх хакеістаў раіць змагацца са спартовым стрэсам з дапамогай гарэлкі.

“Нічога так добра не здымае стрэс у хакеі, як тры кілішкі гарэлкі пасьля кожнай гульні”, — гэтыя словы колішняга кіраўніка беларускай нацыянальнай зборнай і цяперашняга галоўнага трэнэра Расеі Ўладзімера Крыкунова распаўсюдзіла сёньня агенцтва “Ройтэрс”.

“Калі ж пасьля гэтых трох чарак я адчуваю патрэбу прыняць гарэлкі яшчэ, я прымаю яе дадаткова”,— гаворыць 55-гадовы Ўладзімер Крыкуноў.

Вядомы хакейны адмысловец запачаткаваў гэтую традыцыю яшчэ ў 1980-я, працуючы трэнэрам менскага клюбу “Дынама”.

У 2002 годзе на зімовых алімпійскіх гульнях у Солт-Лэйк-Сіці ён нечакана вывеў нацыянальную зборную Беларусі на чацьвертае месца, за што, паводле ягоных словаў, быў узнагароджаны адмысловай граматай прэзыдэнта Лукашэнкі. Уладзімер Крыкуноў не адмаўляецца ад традыцыі й на пасадзе галоўнага трэнэра расейскай нацыяльнай зборнай.
XS
SM
MD
LG