Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці будзе здольнае наша грамадзтва перажыць энэргетычны шок?


Радыё Свабода Званкі на Свабоду, 3 студзеня

(Спадар:) “Выбарчая сытуацыя на Беларусі складаецца падобна амэрыканскай. Назавем умоўна. Камуністычная партыя – зьвязка Лукашэнкі, Гайдукевіча, і дэмакратычная – астатнія прэтэндэнты. Таму і выбарчыя камісіі павінны складацца адпаведна, пры гэтым адпадае неабходнасьць у назіральніках. Ды ў амэрыканцаў, здаецца, іх і не было, нашых туды не пусьцілі. А ў адказ на спасылку, што закон у фармаваньні камісіяў не парушаецца, скажу па-купалаўску: “Кім быць хочаш, не быць скотам”.

Папярэдняе галасаваньне, падлік галасоў выбаршчыкаў толькі сваімі людзьмі, стварэньне другіх магчымасьцяў для фальсыфікацыі вядзе да дэстабілізацыі і абурэньня ў грамадзтве, прыніжаючы нашу краіну ў міжнародным сьвеце і трапляе пад дзеяньні папраўкі Лукашэнкі-Сухарэнкі”.

(Мікола, Менск:) “З Новым годам, паважаная Свабода! Наконт выбараў. Пра якія выбары можна казаць, калі на канале ТВЦ бессаромна адкрытым тэкстам крамлёўскі палітоляг заявіў: “Москва не допустит смены власти в Беларуси!”

( Уладзімер Іосіфавіч, Салігорскі р-н:)

Я пастаянна слухаю вашае Радыё Свабода. Я аматар вашых перадачаў яшчэ з таго часу, калі іх глушылі. Я хацеў бы, каб дэмакратычны сілы перамаглі Лукашэнку. У мяне дзіця, мы з жонкай не працуем, бо ўлады не даюць працы. Дзе што каму зраблю, так і жыву. А ўлады пагражаюць судом, калі за нерухомасьць не заплачу”.

(Уладзімер:) “Наконт цяперашніх падзеў ва Ўкраіне паводле газавага канфлікту. Справа ў тым, што Расея ў гэтай сфэры – манапаліст, яна заўжды будзе душыць суседнія краіны і навязваць свой пункт гледжаньня па палітычных і нават сацыяльных пытаньнях. Горш за тое, краіны Эўропы, нават заходнія, таксама вельмі залежаць ад расейскага газу, таму яны ня змогуць эфэктыўна абараняць тыя краіны, якія знаходзяцца блізка да Расеі, каб іх падтрымаць у імкненьні да незалежнасьці.

А што тычыцца нашага грамадзтва, то яно не гатова будзе ўспрыняць той энэргетычны шок, які атрымаецца, у выніку пераходу на сапраўды рынкавыя цэны. Зрэшты, гэты шок можа быць нават у гэтым годзе, нават калі прэзыдэнтам стане той чалавек, які і зараз, таму што па такіх льготных коштах даваць газ немагчыма, улічваючы тое, што суседнія вобласьці Расеі атрымліваюць газ нават даражэй чым Беларусь. Таму можна параіць нашаму грамадзтву прыступаць да загартоўкі целаў і душаў – гэта адзінае, што можа выратаваць. Але справа ў тым, што нашае грамадзтва на гэтае няздольнае, таму трэба думаць, як гэта ўсё перажыць. Будзем усё ж такі спадзявацца на лепшае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG