Лінкі ўнівэрсальнага доступу

New York Times: Украіна і Беларусь – разлучаныя блізьняты


Юры Дракахруст, Прага "Украіна і Беларусь – разлучаныя блізьняты" – у артыкуле пад такой назвай "New York Times" у сваім першым нумары ў гэтым годзе аналізуе выбарчыя пэрспэктывы ў дзьвюх суседніх краінах. Са зьместам публікацыі вас пазнаёміць наш карэспандэнт.

"Сёлета – піша газэта – адбудуцца выбары ва Ўкраіне і Беларусі, дзьвюх суседніх краінах, якія пасьля 14 гадоў незалежнасьці рушаць у вельмі адрозных накірунках. Гэтыя выбары будуць мець значныя наступствы для ўсёй Усходняй Эўропы".

"У Беларусі 19 сакавіка адбудуцца прэзыдэнцкія выбары, якія пакінуць ва ўладзе аўтакратычнага лідэра Аляксандра Лукашэнку. Ёсьць няшмат сумневаў у выніку – піша "New York Times", бо вельмі малая верагоднасьць таго, што выбары будуць справядлівымі".

"Лукашэнка ператварыў Беларусь у мініятурную копію СССР, з цэнтралізавана кіраванай эканомікай і апаратам бясьпекі, які падаўляе іншадумства. Ён зьмяніў Канстытуцыю, якая цяпер дазваляе яму заставацца ва ўладзе нявызначана доўгі тэрмін. У сьнежні ён падпісаў закон, які расцэньвае як крымінальнае злачынства любыя акцыі пратэсту".

Газэта цытуе Аляксандра Добравольскага – аднаго з паплечнікаў кандыдата ад апазыцыі Алячксандра Мілінкевіча. Паводле Дабравольскага “у Беларусі няма ніякіх рэальных выбараў, ніхто ня будзе лічыць галасы”. “Мы павінны быць гатовымі вывесьці людзей на вуліцу” – гаворыць Дабравольскі.

"Нешта падобнае – нагадвае New York Times, адбылося ў 2004 годзе ў суседняй Украіне, дзе тысячы людзей выказалі пратэст супраць фальсыфікаваных выбараў. Гэтыя пратэсты ўрэшце прывялі да ўлады Віктара Юшчанку – лібэрала і рэфарматара ў заходнім стылі. Выпрабаваньнем для яго стануць парлямэнцкія выбары, прызначаныя на 26 сакавіка сёлета. Для Юшчанкі, які абяцаў прывесьці Ўкраіну ў НАТО і Эўразьвяз, пэрспэктывы ня самыя спрыяльныя – адзначае выданьне, кааліцыя, зь якой ён прыйшоў да ўлады, разбураная, тэмпы эканамічнага разьвіцьця запаволіліся, нарастае незадавальненьне. Блёк Юшчанкі заўважна адстае ў апытаньнях ад блёку Віктара Януковіча, уяўную “перамогу” якога скасавалі пратэсты 2004 году" – піша "New York Times".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG