Раней новы старшыня Эўрапейскага Зьвязу Аўстрыя, а таксама Нямеччына, Італія і Францыя заклікалі Расею і Ўкраіну як мага хутчэй урэгуляваць газавую праблему і забясьпечыць стабільную пастаўку ў эўрапейскія краіны расейскага газу.
У нядзелю, 1 студзеня, Вугоршчына паведаміла пра падзеньне ціску ў яе газатранспартнай сыстэме на 25 працэнтаў. Скарачэньне аб’ёмаў падачы расейскага газу адмоўна паўплывала і на працу газаправодаў у Польшчы.
Расея забясьпечвае да чвэрці патрэбы краінаў Эўропы ў прыродным газе, які паступае пераважна праз Украіну.
"Газпром" паведаміў 1 студзеня, што Расея скараціла пастаўкі газу Ўкраіне на 120 мільёнаў кубамэтраў у суткі. Разам з тым “Газпром” заяўляе, што будзе захоўваць усе абавязацельствы перад эўрапейскімі спажыўцамі, якія атрымліваюць расейскі газ праз тэрыторыю Ўкраіны. Зьніжэньне ціску газу на ўваходзе ва ўкраінскую газатранспартную сыстэму пачалося раніцай 1 студзеня пасьля правалу шматмесячных перамоваў датычна лібэралізацыі цэнаў.
Напярэдадні Ўкраіна адмовілася ад апошняй прапановы Расеі атрымліваць газ у першым квартале 2006 году паводле леташніх тарыфаў пры ўмове падпісаньня пагадненьня аб пераходзе з красавіка на цану 230 даляраў. Кіеў заяўляе, што не пагодзіцца плаціць 230 даляраў за тысячу кубамэтраў газу, як гэтага патрабуе Масква.
Гл. таксама Газавая вайна Ўкраіны і Расеі – дзень другі