(Пеціна: ) “Мне здаецца, што станоўчае — гэта кансалідацыя дэмакратычных сілаў. І тое, што быў праведзены Кангрэс, дае спадзяваньні на гістарычную пэрспэктыву для Беларусі. Наша апазыцыя зрабілася больш сталай, і сам Кангрэс прайшоў на добрым узроўні. Гэта вельмі станоўчая падзея. Ну, а адмоўнае — гэта тое, што зусім нядаўна адбылося. Гэта папраўкі ў заканадаўства, якія ставяць пад пагрозу дзейнасьць многіх арганізацыяў і людзей у Беларусі. І, безумоўна, гэта раптоўная аб’ява пра пачатак прэзыдэнцкай кампаніі. Я лічу, што гэта зроблена знарок — канечне, каб дэзарыентаваць грамадзтва. І гэта яшчэ раз паказвае, што Беларусь становіцца ўсё больш і больш закрытай краінай, бо мы самі нават ня ведаем, што паўплывала на такое рашэньне. Мы робімся закладнікамі, усё нашае беларускае грамадзтва практычна ўжо стала закладнікам аднаго чалавека”.
(Карэспандэнтка: ) “Якой вам бачыцца пэрспэктыва, на што спадзеяцеся?”
(Пеціна: ) “Канечне, я лічу, што 2006 год мусіць стаць вырашальным. Гэта нашая ці не апошняя магчымасьць дэмакратычным шляхам, праз выбары вырашыць лёс краіны. Але, на жаль, вось усё гэтае папярэдняе — і зьмены ў заканадаўстве, і абвяшчэньне выбараў — усё гэта сьведчыць на тое, што Лукашэнка будзе трымацца за ўладу і што мы будзем мець вельмі сумныя наступствы ў наступным годзе. Але я лічу, што беларускае грамадзтва мусіць мабілізавацца і мусіць зразумець, што толькі ад нас саміх залежыць нашая будучыня. І, канечне, я маю спадзяваньні на станоўчыя зьмены ў наступным годзе”.