У Гудзевіцкай сярэдняй школе пабывала з выступамі больш за 100 пісьменьнікаў. У мястэчка Гудзевічы ахвотна ехалі пачаткоўцы й клясыкі, сярод якіх Васіль Быкаў, Ніл Гілевіч, Уладзімер Арлоў, Аляксей Карпюк, Данута Бічэль… Пасьля чарговага прыезду з мастоўскага РайАНА у Горадню дасылалася дакладная запіска зь інфармацыяй, што Алесь Белакоз зноў правёў у школе “зборышча нацыяналістаў”. Ня могучы спыніць пісьменьнікаў, мясцовыя ўлады абмяжоўвалі колькасьць школьных экскурсій, хоць штомесячна патрабавалі выкананьня пляну наведваньняў. Падрабязна пра гэта – ва ўспамінах Алеся Белакоза, што прагучаць на хвалях Свабоды ў чарговай перадачы “Сучасныя мэмуары” 2 студзеня.
Алесь Белакоз: “ДАІ не дазваляла школьныя экскурсіі ў Гудзевіцкі музэй”.
Радыё Свабода Анонс сёньняшняй перадачы