Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Лукашэнка пачне здабычу нафты ў Вэнэсуэле


Алесь Дашчынскі, Менск Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка правёў нараду ў пытаньні падрыхтоўкі свайго візыту ў Вэнэсуэлу.

“Найбліжэйшымі днямі адбудзецца мой візыт у Вэнэсуэлу. Ён мае асаблівую значнасьць для нашай краіны, таму павінен быць падрыхтаваны з выключным стараньнем, – сказаў А.Лукашэнка. – Падчас майго візыту мы фактычна пачнем здабываць нафту ў Вэнэсуэле”.

А.Лукашэнка сказаў, што з прэзыдэнтам Уга Чавэсам у Менску была дасягнутая дамоўленасьць пра стратэгічнае супрацоўніцтва: “У нас адны мэты, погляды на ўладкаваньне сьвету аднолькавыя. Мы займаем аднолькавую пазыцыю ў ААН і Руху недалучэньня”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG