Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: Генадзі Зюганаў ня верыць, што галасы падлічаць правільна


Радыё Свабода Назіральнікі зь незалежнай арганізацыі “Голос” у першай палове дня атрымалі інфармацыю больш чым аб 2000 магчымых парушэньняў падчас галасаваньня на выбарах у Дзяржаўную Думу Расеі.

Намесьнік выканаўчага дырэктара арганізацыі “Голос” Грыгоры Мельканьянц паведаміў Радыё Свабода, што яго арганізацыя мае больш за 2000 карэспандэнтаў, якія на працягу дня наведаюць 20 тысяч выбарчых участкаў. Паводле яго словаў, інфармацыя аб парушэньнях выбарчага заканадаўства паступае пастаянна. Шмат дзе на ўчасткі не дапускаюць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі і незалежных назіральнікаў. У Арле прадстаўнікоў “Голасу” і аднаго зь інфармацыйных агенцтваў не дапусьцілі на выбарчы ўчастак – у выніку была пададзена скарга ў пракуратуру і заведзена крымінальная справа.

Мельканьянц паведаміў, што ў Наўгародзкай вобласьці побач з участкам стаяў аўтамабіль, зь якога выбарцам раздавалі падарункі. Людзі ў аўто прадставіліся, як члены грамадзкага камітэту “За честные выборы”. На участку №406 выбарцам пасьля галасаваньня выдаюць пацьверджаньні, якія яны павінны аднесьці па месца працы або навучаньня.

Падчас галасаваньня на ўчастку №165 у Маскве, лідэр расейскіх камуністаў Генадзі Зюганаў назваў выбары “нечестными” і заявіў, што ня верыць, што галасы будуць падлічаныя правільна. Паводле Зюганава, партыі ня маюць роўнага доступу да эфіру. Ён таксма скрытыкаваў адсутнасьць у бюлетэнях графы “супраць усіх” і адмену мінімальнай яўкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG