Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі перабоі з эўра


Іна Студзінская, Менск Агляд некаторых публікацыяў недзяржаўнага друку 30 лістапада.

«Народная Воля». «Уладзімер Замяталін мае намер вярнуць ў Беларусь рэжысэраў, што зьехалі». Беларускі рэжысэр Андрэй Голубеў, які зьняў фільм «Чаклун і Румба», што дэманставаўся на кінафэстывалі «Лістапад», атрымлівае 412 тысяч рублёў у месяц. Дырэктар «Беларусьфільму» Уладзімер Замяталін паабяцаў, што ў бліжэйшы час заробкі істотна вырастуць, студыя будзе мадэрнізаваная, і такія рэжысэры, як «Марыя Мажар, Канановіч, Колбышаў, Кудзіненка, якія зараз на падхваце ў Маскве, будуць здымаць на «Беларусьфільме».

Сьвежы нумар Баранавіцкай "Intex-Press” прысьвечаны Міжнароднаму дню інвалідаў, які адзначаецца 3 сьнежня. Карэспандэнт газэты сеў у інвалідны вазок і на ўласным досьведзе паспытаў, як у горадзе адчувае сябе чалавек з абмежаванымі магчымасьцямі. Распавядае Алесь Гізун:

“Дзьве зь лішкам гадзіны паезьдзіў па горадзе, уласных сіл хапіла толькі на 5 хвілін, каб круціць колы вазку, а так спатрэбілася дапамога калегі. Хаця здаецца, што горад даволі абсталяваны пандусамі, у інваліда проста няма магчымасьці на іх узьехаць. Адзіны больш-менш добра абсталяваны пандус – у гарвыканкам. Тое самае і з грамадзкім транспартам. Чалавека з інвалідным вазком уздымалі і заносілі ў грамадзкі транспарт аж чатыры чалавекі. Увогуле, экспэрымэнт нагадваў гераічны подзьвіг”.

А яшчэ "Intex-Press" паведамляе, што ў Баранавічах днямі распачалося будаўніцтва Лядовага палаца.

Маладзечанская “Рэгіянальная газэта” дасьледуе сытуацыю з ВІЧ-СНІД ў рэгіёне. У Валожынскім і Астравецкім раёнах увогуле не зарэгістравана ніводнага носьбіту інфэкцыі. І гэта турбуе мэдыкаў, бо яны падазраюць, што інфікаваныя, хутчэй за ўсё, проста ня выяўленыя. Што сытуацыі ў Маладэчна, распавядае журналіст Сяргей Зянько:

“Людміла Ермачэнка, загадчыца аддзелу эпідэміялёгіі занальнага цэнтру, кажа пра тое, што ў Маладэчне і раёне правяраюцца на ВІЧ за год каля 11 – 12 тысяч чалавек, зь якіх 8 тысяч – донары. Калі ўлічыць, што больш за 150 тысяч жыве ў горадзе і раёне, лічбу, якая зарэгістраваная тут – а гэта 18 чалавек – можна павялічваць у 10 разоў, столькі рэальных носьбітаў, а можа, і больш”.

“У Беларусі перабоі з эўра”. Адбіваецца страйк ў Францыі і падаражэньне шэнгенскіх віз. Да аднаго зь беларускіх банкаў не даляцеў з Францыі самалёт з наяўнымі эўра – аэрапорты не працавалі. Разьвіцьцё тэмы – у сьвежым нумары «Комсомольской правды» в Белоруссии».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG