Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Міхась Адзярыха


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

АДЗЯРЫХА Міхась (1904, в. Белічы Слуцкага пав. – 1938, ?), краязнавец. З 1922 вучыўся на пэдагагічным ф-це БДУ. Дасьледаваў руіны замку ў Койданаве. Удзельнічаў у краязнаўчым руху. У 1927 арыштаваны ГПУ БССР, як «удзельнік маладзёжнай контррэвалюцыйнай арганізацыі». Сасланы ў Вятку. Абставіны і дата сьмерці невядомыя. Тв.: Апісаньне Койданаўскага замку // Наш край. 1926, №1. Літ.: Вяргей В. Археалягічная навука ў Беларускай ССР 1919-1941 г. -- Менск, 1992; Улашчык М. Краязнаўства. -- Менск, 1999. С.13. (Крыніца: Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы 1794—1991)

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG