“Народная Воля”. “Беспрэцэдэнтны выпадак”. Вiцебскi прадпрымальнiк Анатоль Ягораў уласнаручна зруйнаваў свой двухпавярховы цагляны дом. У 90-х гадах ён набыў зямельны ўчастак у прэстыжным раёне – на беразе Заходняй Дзьвіны, пабудаваў там дом. Нядаўна на сайце Камiтэту дзяржкантролю было зьмешчана паведамленьне аб зносе асабняка, пабудаванага быццам бы незаконна. Кампэтэнтныя органы далі каманду зьнесьці будынак. Гаспадар вырашыў, што судзіцца з уладамі справа беспэрспэктыўная. І сам па цагліне разабраў дом, які сваімі рукамі ж і пабудаваў.
“Вольнае Глыбокае” упершыню за 13 гадоў выходзіць сёньня на 24-х старонках. Восем палос прысьвечана кампаніі “Журналісты за захаваньне гістарычнай спадчыны”. Пра помнікі Глыбоччыны распавядае журналіст Уладзімер Скрабатун:
“Адзін зь іх – млын Рафаіла Ітмана ў Зябках. Прайшліся па гэтай вёсцы, зрабілі апытаньне: захаваць ці разабраць на цэглу? Касьцёл сьвятой Веранікі памірае стаячы. Гэта вёска Селішча на Вушаччыне. І цэлы разварот – “Глыбокае, якога мы ня ўбачым”. Адзін здымак – старадаўні, і побач – тое самае месца сёньня”.
Сьветлагорскі “Ранак плюс”. У горадзе ў мінулыя выходныя быў “вясельны бум”. Шлюб зарэгістравалі 33 пары. Такога ў Сьветлагорску не было ўжо пару дзесяткаў гадоў.
“Наша Ніва” публікуе рэпартаж з выставы “Рассакрэчаная памяць” аб Галадаморы ў 1932-33 гадах ва Ўкраіне. Выстава падрыхтаваная Службай бясьпекі Ўкраіны.
“Вечерний Брест". У Пінскім гарадзкім парку культуры захварэла страўсіха. Яна стала мітусіцца па вальеры, кідаецца на сетку, параніла сябе... Экзатычная птушка загінула. Пасьля ўскрыцьця вэтэрынары знайшлі ў яе страўніку атруту. Жывыя стаўсы, якія зьявіліся ўнутры атракцыёну «Чыгунка», вабілі маленькіх наведнікаў, птушак падкормлівалі, кідаючы ў валь''ер ежу. Магчыма, хтосьці падкінуў атруту.
“60 эўра за візы да суседзяў: гэта шмат альбо мала?” Праз тры тыдні Польшча, Літва, Латвія ўступаюць у Шэнген. Газэта правяла “круглы стол” з прадстаўнікамі амбасадаў, МЗС і турфірмамі. Пра тое, хто будзе атрымліваць танную нацыянальную візу, і як будуць езьдзіць да суседзяў жыхары памежных тэрыторый – у сьвежым нумары «Комсомольской правды» в Белоруссии».