Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцэ-прэм’ер А. Касінец: “У Беларусі не хапае лекараў”


Уладзімер Глод, Менск "Сыстэма аховы здароўя ў нашай краіне практычна займаецца толькі “тушэньнем пажараў”, – такое прызнаньне зрабіў сёньня віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Аляксандар Касінец, адказваючы на пытаньні дэпутатаў на сумесным паседжаньні двух палат Нацыянальнага сходу.

Касінец сярод іншага адзначыў, што з 1995 па 2005 год узровень захворваньняў у Беларусі не зьмяншаўся, а ўзрастаў. Толькі летась на аплату “лісткоў непрацаздольнасьці” пайшоў 551 мільярд рублёў. Намесьнік кіраўніка ўраду адзначыў, што ў краіне не хапае лекараў і з наступнага году мяркуецца значна павялічыць прыём студэнтаў у мэдычныя ВНУ.

Аляксандар Касінец прапанаваў дэпутатам прыняць спэцыяльны закон аб здароўі народу. “Можа, пасьля гэтага хоць некаторыя будуць сачыць за здароўем так, як яны сочаць за ўласным аўтамабілем”, -- сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG