Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – старшыня Саюзу мастакоў Уладзімер Басалыга


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе старшыня Саюзу мастакоў Беларусі Ўладзімер Басалыга. Заўтра ў Менску пройдзе чарговы зьезд мастакоўскага саюзу.

У нашым апытаньні людзі на магілёўскіх вуліцах скажуць, што ў сёньняшняй Беларусі можа перашкаджаць займацца творчасьцю.

У “Начных досьледах” мы пагаворым пра намер беларускіх уладаў скласьці сьпіс асобаў, якім будзе часова забаронены выезд за межы Беларусі. Хто гэтыя людзі? Ці ёсьць у забароне палітычны аспэкт? Ці не парушаюцца правы чалавека?

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў раскажа сёньня пра менскі гурт “Куклы”, а ў “Начной чытанцы” прагучаць фрагмэнты “Лістоў зь лесу” Паўла Севярынца.

Увесь гэты тыдзень у “Начной Свабодзе” – песьні з найнавейшага дыска Зьмітра Вайцюшкевіча “Лірыка”. Дыск, дзе сабраныя 13 песьняў на вершы Генадзя Бураўкіна, будзе прэзэнтавацца 2 сьнежня а 19-й гадзіне ў менскім клюбе “Фартуна” (вул. Смаленская, 15).

Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Алесіна Смалявіцкага раёну; а 23.15 – перадача “Беларускае замежжа”, прымеркаваная да 50-х угодкаў сабору сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку; а 23.33 чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”, а 23.45 у “Вольнай студыі” аўтар перадачы Міхась Скобла і літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч аналізуюць ліквідацыю Інстытуту літаратуры Акадэміі навук як самастойнай навуковай установы.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG