Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхал Саакашвілі пакінуў пасаду прэзыдэнта Грузіі


Сяргей Абламейка, Прага Сёньня ў Грузіі афіцыйна пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія. Паводле закону, прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі сышоў у адстаўку, каб змагацца за новы мандат. У нядзелю ў Тбілісі адбылася першая масавая дэманстрацыя апазыцыі пасьля адмены надзвычайнага становішча.

Сьпіс кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта Грузіі на выбарах 5-га студзеня вызначыцца сёньня да канца дня. Сёньня яны маюць зарэгістравацца у Цэнтральнай выбарчай камісіі. Пасьля рэгістрацыі кандыдаты ў кандыдаты павінны да 6 сьнежня сабраць 50 тысяч подпісаў выбарцаў. І толькі тады яны стануць афіцыйнымі кандыдатамі. На сёньня такіх ахвочых прыблізна тузін.

Прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падчас перадачы ўлады старшыні парлямэнту ў нядзелю заявіў:

Саакашвілі: “Усе вы ведаеце, што заўтра мы пачынаем выбарчую кампанію. Мае абавязкі ў працягу 40 дзён будзе выконваць сьпікер парлямэнту Ніно Бурджанадзэ. А я буду ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах”.

Чакаецца, што кандыдат аб’яднанай апазыцыі Леван Гахэчыладзэ будзе зарэгістраваны ў ЦВК сёньня.

У нядзелю дзясяткі тысяч прыхільнікаў апазыцыі выйшлі на вуліцы Тбілісі, каб запатрабаваць адкрыцьця тэлекампаніі “Імэдзі”. Станцыя была зачыненая падчас антыўрадавых пратэстаў 7 лістапада.

Падчас учорашняй акцыі Гахэчыладзэ зьвярнуўся да Ніно Бурджанадзэ з просьбай задаволіць патрабаваньні апазыцыі.

Тым часам у тэлеэфіры кампаніі Руставі-2 у нядзелю вечарам Міхаіл Саакашвілі заявіў, што “Імэдзі” адчыніцца толькі пасьля таго, як перастане быць “зброяй” у руках яшчэ аднаго патэнцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, мільярдэра Бадры Патаркацышвілі.

"Праскі акцэнт". Грузія: падаўленьне дэмакратыі ці яе абарона?, 17.11.2007 Гія Нодзія: "Масква спадзявалася на новую рэвалюцыю ці контрарэвалюцыю", 8.11.2007 Саакашвілі абвясьціў новыя выбары прэзыдэнта Грузіі, 8.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG