Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слуцак: адбыўся мітынг да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну


Севярын Квяткоўскі, Менская вобласьць Каля васьмі дзясяткаў чалавек сабраліся ў нядзелю ля будынку гістарычнага музэю ў Слуцку. Менавіта ў гэтым будынку ў 1920-м годзе была створаная Слуцкая рада, якая сфармавала войска для барацьбы за незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. 27 лістапада 1920 году случчакі пачалі баі з войскам бальшавікоў.

Сёлета афіцыйны дазвол на мэмарыяльны мітынг атрымала Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ. Да гасьцей зь Менску далучыліся прадстаўнікі салігорскай і слуцкай дэмакратычнай моладзі.

Перад мітынгам у Слуцку сябры КХП-БНФ наведалі вёскі Грозаў, Семежава і Вызну (Чырвоную Слабаду), дзе правялі міні-мітынгі ля крыжоў у гонар герояў Слуцкага збройнага чыну.

Паводле намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага, упершыню ў вёсках міліцыя арганізоўвала ачапленьне вакол месца мерапрыемства:

“Нам было вельмі прыемна бачыць, як мясцовыя жыхары махалі нам з вокнаў, а некаторыя наважваліся і падыходзілі паслухаць прамовы”.

• Пачаліся мэмарыяльныя мерапрыемствы да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну, 24.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG