Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заўтра Аляксандру Казуліну спаўняецца 52 гады


Алег Грузьдзіловіч, Менск Дочкі Аляксандра Казуліна едуць на доўгатэрміновае спатканьне з бацькам у Віцебскую калёнію. Справа Артура Фінькевіча ў суд яшчэ не патрапіла. Падпісантаў ліста ў абарону Андрэя Клімава могуць пацягнуць у суд. Зьміцер Дашкевіч адклаў спатканьне з бацькамі на сьнежань.

25-га лістапада ў былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна дзень народзінаў. Палітыку спаўняецца 52 гады. Гэта другі дзень народзінаў, які Аляксандр Казулін сустрэне за кратамі.

Сёньня да яго на трохдзённае спатканьне прыехалі дочкі Вольга і Юля, у нядзелю чакаецца прыезд жонкі Ірыны. Вольга Казуліна распавяла пра падарункі для таты.

“Мы падрыхтавалі сюрпрыз. Набылі яму цёплы спартовы строй, каб яму было добра зімой хадзіць, а таксама красоўкі. Купілі шмат усяго смачнага, усялякай ежы. Зараз Юля гатуе рыбныя катлеты. Увогуле, мы шмат набылі морапрадуктаў і рыбы, бо мяса ён не ўжывае. Яшчэ салодкае. Юля пячэ торт. Таму будзе ў нас вельмі добры дзень нараджэньня ў гэтым годзе”.

Нагадаю, год таму Аляксандр Казулін трымаў галадоўку, пратэстуючы супраць улады Аляксандра Лукашэнкі. Наступствы галадоўкі дагэтуль адбіваюцца на здароўі апазыцыянэра. Яму прапісаны толькі дыятычныя харчы. Але ў турэмных умовах забясьпечыць такое харчаваньне немагчыма, мяркуюць незалежныя дактары.

На гэтым тыдні ў магілёўскую пракуратуру перадалі зь міліцыі справу маладзёвага актывіста Артура Фінькевіча. Ці прызначана ўжо судовае паседжаньне, запытаўся я ў магілёўскага праваабаронцы Барыса Бухеля, які кантактуе з адвакатам актывіста.

“Мне паведамілі, што справа ў суд яшчэ не дайшла. Потым я размаўляў з адвакатам. Паводле яе зьвестак, матэрыялы яшчэ ў пракуратуры. Такім чынам, калі будзе суд – не вядома”.

Нагадаю, Артуру Фінькевічу пагражае тры гады за парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня. Сваю віну юнак прызнае часткова. Першы тэрмін – два гады “хіміі” – актывіст атрымаў за палітычныя графіці напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

За што патрабуе прабачэньняў начальнік турмы?

З Мазырскай калёніі паведамілі: “З Андрэем Клімавым усё добра”. Аднак супрацоўніца адміністрацыі калёніі, да якой я дазваніўся, не адказала на пытаньне, ці атрымаў вязень працу. Паводле суразмоўцы, у калёніі гэта ня ёсьць праблемай.

“У нас шмат працы. Калі ён захоча, то будзе працаваць. Папросіць начальніка атрада, той пахадайнічае за яго і нават могуць ўзяць на працу, за якую добра плацяць”.

Тым часам начальнік калёніі спадар Збароўскі адрэагаваў на зварот, які даслалі ў абарону Клімава ягоныя аднадумцы. Меркаваньне аўтараў звароту пра тое, што правы Клімава ў калёніі парушаюць, начальнік калёніі палічыў за паклёп і пагражае судом, калі не атрымае прабачэньняў. Падпісант звароту Ўладзімер Кацора з Гомелю мяркуе, што міліцыянты недасканала ведаюць закон.

“Магчыма яны інакш працаваць ня ўмеюць, ці разьлічваюць, што я такі пужлівы, што адразу пабягу да іх з прабачэньнямі”.

Бацькі Зьмітра Дашкевіча апошні ліст ад сына атрымлівалі болей за тыдзень таму. Раней палітвязень прасіў перанесьці спатканьне на сьнежань, бо быў заняты падрыхтоўкай да другога судовага працэсу. Нагадаю, нядаўна суд пакараў лідэра “Маладога фронту”, які адбывае зьняволеньне, яшчэ і грашовым штрафам за адмову сьведчыць супроць чальцоў арганізацыі.

Андрэй Клімаў пра мазырскую калёнію: “Тут пекла як пекла”, 17.11.2007 За што на А.Фінькевіча завялі новую крымінальную справу?, 17.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG