Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць "Начной Свабоды" Леанід Міндлін – 60 хвілін у жывым эфіры


Радыё Свабода Сёньня госьць "Начной Свабоды", грамадзкі рэдактар гэтага тыдня вядомы тэлежурналіст Леанід Міндлін будзе выконваць свае рэдактарскія абавязкі цягам усёй гадзіны наўпроставага эфіру.

Ён дасьць ацэнку падрыхтаваным нашымі аўтарамі сюжэтам, паспрачаецца зь імі, выкажацца пра свой досьвед.

Сярод іншага ён дапоўніць досьледы "Начной Свабоды" ад Ігара Карнея. Цягам тыдня той высьвятляў, як у Беларусі змагаюцца за зьмяншэньне ахвяраў на дарогах. Сёньня ён падсумуе тэму і высьветліць, якія кампэнсацыі маюць тыя, хто ўсё ж патрапіў у аварыі ад страхавых кампаній.

Леанід Міндлін таксама пракамэнтуе ідэю і сцэнар стварэньня беларускага "блокбастэра" пра Белавескае пагадненьне 1991 году ад Уладзімера Замяталіна, ацэніць навінкі тэатральнага сэзону ў Менску, паразважае над лёсам паэта Алега Мінкіна, аўтара новага паэтычнага зборніка "Пэнаты", у свой час пасьпяховага віленскага бізнэсоўца, а цяпер – будаўніка-электрыка.

Наш грамадзкі рэдактар Леанід Міндлін таксама выкажа сваю ацэнку рашэньню полацкіх уладаў забараніць шматгадовы фэст "Рок-кола", пра якое стала вядома пасьля нядаўніх перамоваў чацьвёркі рок-музыкаў у прэзыдэнцкую адміністрацыю. Ацэніць спадар Міндлін і сам "паход" ды надта вострую рэакцыю на яго ў беларускім грамадзтве.

Пасьля 23-й гадзіны вы пачуеце 30-хвілінную перадачу аб праблемах бізнэсу ў Беларусі, падрыхтаваную на замову Леаніда Міндліна, гутарку з нашымі слухачамі кіраўніка агенцтва "БелаПАН" Алеся Ліпая і "Падарожжа Свабоды" ў Астравец.

Ад 22-й гадзіны – у эфіры "Свабоды" і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG