Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Задайце пытаньне дэлегацыі беларускіх дэмсілаў у Вашынгтоне!


Радыё Свабода З 1 па 10 сьнежня адбываецца візыт у Вашынгтон дэлегацыі беларускай апазыцыі зь сямі чалавек, у складзе якой Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька, Павал Севярынец, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч, Зьміцер Хведарук і Эніра Браніцкая.

6 сьнежня яны прыйдуць у вашынгтонскую студыю нашага радыё, дзе мы будзем гутарыць зь імі як пра папярэднія вынікі іх паездкі, гэтак і пра шляхі Беларусі і беларускага дэмакратычнага руху.

Сустрэчы ў ЗША з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў арганізавала Хэльсынская камісія – камісія бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе Кангрэсу ЗША. Яна вядзе маніторынг выкананьня ўмоваў "Заключнага акту нарады аб бясьпецы і супрацоўніцтве ў Эўропе" (Хэльсынскага пагадненьня) 1975 году, якія на сябе ўзялі краіны-удзельніцы АБСЭ. У камісію ўваходзяць 9 сэнатараў, 9 чальцоў Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу і па адным прадстаўніку ад Міністэрства замежных справаў, абароны і гандлю. Цяпер камісіяй кіруе Элсі Хастынгс. Раней яе ачольваў кангрэсмэн-рэспубліканец Крыстафэр Сьміт, адзін з ініцыятараў "Акту аб дэмакратыі ў Беларусі".

Далучайцеся да размовы – дасылайце свае пытаньні сябрам дэлегацыі па тэлефоне, праз SMS і электронную пошту! Мы задамо вашыя пытаньні падчас радыёмосту “Прага-Вашынгтон” 6 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG