Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму бальшыня краінаў з Руху недалучэньня не падтрымала ў ААН Беларусь?


Уладзімер Глод, Менск Рэзалюцыю, якая асуджае Беларусь за парушэньне правоў чалавека, прынялі ў рамках Трэцяга камітэту ААН. У віну Беларусі паставілі зьнікненьне трох палітычных апанэнтаў прэзыдэнта Лукашэнкі ў 1999 годзе і журналіста ў 2000 годзе, а таксама ўціск і закрыцьцё няўрадавых арганізацыяў, незалежных сродкаў масавай інфармацыі, арганізацыяў нацыянальных меншасьцяў, рэлігійных групаў, апазыцыйных палітычных партыяў, незалежных прафсаюзаў і студэнцкіх арганізацыяў. Як рэагуюць на гэтую рэзалюцыю ў Менску?

Прыняцьце рэзалюцыі, якая асуджае Беларусь за парушэньні правоў чалавека, “ня мае ні прававых, ні палітычных падставаў”, — заявіў сёньня на брыфінгу ў Міністэрстве замежных справаў Беларусі прэсавы сакратар міністэрства Андрэй Папоў.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС зьвярнуў увагу на тое, што за прыняцьце рэзалюцыі прагаласавала меншасьць краінаў, якія ўваходзяць у ААН.

“Гэта сьведчыць пра нежаданьне большасьці сябраў ААН удзельнічаць у высьвятленьні адносінаў з нашай краінай, што прапіхваюць некаторыя краіны, выкарыстоўваючы, сярод іншага, і праваабарончую тэматыку”, — адзначыў Андрэй Папоў.

У падтрымку рэзалюцыі прагаласавалі 68 дзяржаваў, 32 выступілі супраць, а 76 краінаў пры галасаваньні ўстрымаліся. Дакумэнт, аднак, лічыцца прынятым, паколькі за яго падалі больш галасоў, чым супраць.

Палітоляг Андрэй Фёдараў адзначае, што з прававога гледзішча рэзалюцыя цалкам адпавядае рэглямэнту Трэцяга камітэту:

“Тут дзіўна іншае — нашы сябры з Руху недалучэньня ў бальшыні ня выказаліся супраць гэтай рэзалюцыі. Іх больш за сто ўваходзяць у Рух, а галасавалі супраць толькі трыццаць. І тут пачынаеш думаць — ці спараўды ў Беларусі такое моцнае сяброўства з гэтымі краінамі?”

Гомель: прадстаўніца ўнівэрсытэту не разумее па-беларуску, 22.11.2007 ААН асудзіла Беларусь за сытуацыю з правамі чалавека, 21.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG