Паводле яго, Дзяржаўная праграма пераадоленьня наступстваў Чарнобылю на 2006-2010 гады прадугледжвае фінансаваньне памерам 1 600 000 000 даляраў. Уладзімер Цалко ў сваім выступе нагадаў, што на забруджанай радыёнуклідамі тэрыторыі, якая складае пятую частку Беларусі, працягваюць пражываць прынамсі 1 мільён 300 тысяч чалавек.
Радыё Свабода 1 мільён даляраў штодня складаюць выдаткі беларускай дзяржавы на пераадоленьне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Такую лічбу абнародаваў намесьнік міністра па надзвычайных сытуацыях Беларусі Уладзімер Цалко, выступаючы на Генэральнай асамблеі ААН.