Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Станіслаў Сабіла


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САБІЛА Станіслаў Фэліцыянавіч, нар. 1879 у в. Дзегцяроўка Менскага р-ну, беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., калгасьнік у к-се імя Варашылава ў в. Дзегцяроўка. Арыштаваны 37.12.26. Асуджаны 37.12.30 «тройкай» за а/с агітацыю, як член к/р групоўкі паводле арт. 72, 76 КК БССР да ВМП. Расстраляны ў Менскай турме 38.03.02. 89.04.10 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 29507-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG