Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці давяраеце вы палітычным партыям і рухам?


Міхал Карневіч, Горадня З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвяртаўся да мінакоў на вуліцах Горадні.

Дзяўчына: “Я разумею, што калі ты не цікавісься палітыкай, то яна табой усё роўна зацікавіцца. Але нават і гэта не выклікае ў мяне актыўнасьці”.

Хлопец: “Не, не давяраю, нічога яны ня робяць”.

Спадар: “Не. Прабачце, але яны ўсе марыянэткі, толькі рвуцца да ўлады. У мяне некалі былі грошы, яны прапалі, а што я наўзамен атрымаў — нічога. А цяпер пайшоў на пэнсію — ды яшчэ льготы забралі”.

Карэспандэнт: “Дык ільготы забралі з ініцыятывы прэзыдэнта”.

Спадар: “Ясна, што прэзыдэнт забраў, але калі ён рваўся да ўлады, то таксама быў партыйным”.

Спадарыня: “Шчыра кажучы, не давяраю я ім. Ніякіх зьменаў да лепшага ў нашым жыцьці я ня бачу”.

Спадар: “Гледзячы якім”.

Карэспандэнт: “Да прыкладу, камуністычным партыям?”

Спадар: “Гэтым — не. Яны ў нас доўга былі й нічога добрага не далі. Апазыцыі — таксама не. Давяраю толькі кіраўніцтву краіны, толькі прэзыдэнту”.

Спадарыня: “Нічога добрага ў нас няма, таму й не давяраю я ім”.

Дзяўчына: “Апазыцыйным — не. Мелюць, мелюць нешта, ніхто іх не разумее. Я таксама супраць прэзыдэнта і яго атачэньня. Няма й ад іх толку ніякага”.

Спадар: “У нас няма ніякіх партыяў. Хіба што адна — улада, партыя Лукашэнкі”.

Спадар: “Хіба, не. Як глядзіш тэлебачаньне, то абяцае кожны, але ніхто нічога не дае, пакуль сам не заробіш”.

Спадарыня: “Давярала ўвесь час, але цяпер ня буду. Яшчэ раней можна было на пэнсію пражыць, а цяпер наагул невядома, што з намі будзе”.

Спадар: “Ня вельмі, асабліва да ўлады ніколі даверу не было — і ня будзе. А што датычыць апазыцыйных партыяў, то яны толькі змагаюцца між сабой, а за гэтым стаяць нейкія хітрыкі, невядомасьць. А тое, што не вядома, тое адштурхоўвае”.

Спадар: “Я пра іх мала што ведаю, іх не відаць, нідзе іх не паказваюць. Я разумею, што яны існуюць, цікавіўся, але што яны робяць?”

Спадар: “Нешта ніяк не магу знайсьці да іх даверу. Яны нешта хочуць добрае зрабіць, але... Ці яны ня здольныя, ці ня могуць. Ад іх нават нічога не пачуеш такога, каб гэта закранала простага чалавека. Па-мойму, яны проста змагаюцца за ўладу, больш нічога. У мяне такое ўражаньне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG