Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як пілі, так і п’юць


Уладзімер Глод, Менск П’янства ды алькагалізм – найбольш пашыраная з сацыяльных праблемаў у сталіцы Беларусі. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, якое правёў 9—12 лістапада сацыялягічны цэнтар “Зеркало-Инфо”.

Як паведаміў нашаму Радыё кіраўнік сацыялягічнага цэнтру, кандыдат філязофскіх навук Леанід Міхейчыкаў, “47% апытаных лічаць п’янства ды алькагалізм даволі распаўсюджанай зьявай”. Для параўнаньня, на другім месцы ў гэтым сьпісе знаходзіцца – дрэннае выхаваньне дзяцей. Але толькі 15,6% рэспандэнтаў лічаць гэта “даволі распаўсюджанай зьявай”.

Як сьведчыць статыстыка, у Беларусі расьце колькасьць хворых на алькагольную залежнасьць. На 1 лістапада 2007 году ў краіне зафіксавана 178 тысячаў алькаголікаў, што на 4 тысячы больш, чым летась. А колькасьць жанчын, якія хварэюць на алькагалізм, за апошнія пяць гадоў вырасла з 7 тысячаў да 46 тысячаў чалавек.

• Сяргей Скрабец: “Народ сьпіваецца, і ўлада гэта ведае”, 16.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG