Працэс пачаўся 5 лістапада і праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Судзяць трох супрацоўнікаў КДБ і аднаго супрацоўніка Савету бясьпекі. Прозьвішча аднаго з абвінавачаных -- Арлоўскі, прозьвішчы іншых не называюць. 14 лістапада на працэсе выступіў Зянон Ломаць. Вядома, што ад сваіх ранейшых паказаньняў у якасьці пацярпелага ён не адмовіўся. Абвінавачаным пагражае абмежаваньне ў службе альбо зьняволеньне да сямі гадоў.
Нагадаем, старшыня Камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць быў зьбіты ў адным з гатэляў Магілёва сёлета ў ліпені. Праз некалькі дзён пасьля гэтага інцыдэнту Аляксандар Лукашэнка зьняў з пасадаў старшыню КДБ Сьцяпана Сухарэнку і ягонага першага намесьніка Васіля Дземянцея. Між тым пра сувязь паміж адстаўкамі і падзеямі ў Магілёве афіцыйна не казалася.
Старшыня Дзяржкантролю З.Ломаць прыйшоў у суд з ахоўнікамі, 14.11.2007