Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Язэп Марозаў


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

МАРОЗАЎ Язэп Мікалаевіч, нар. 1894 у в. Велькаабразоўскае Слонімскага павету, расеец, з духоўнага сасл., сярэд адук., сьвятар Маладачанскай царквы. Жыў: Маладэчна, вул. Пушкіна 52. Арыштаваны 40.03.13. Асуджаны 40.09.04 «асобай нарадай» за а/с дзейнасьць паводле арт. 72, 74, 76 КК на 8 гадоў ППЛ у Каргапольлаг. 89.07.19 справа пераглядалася Пракуратурай БССР. КГБ РБ 26459-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы узгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - даступныя праз сайт svaboda.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG