Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Гэта сцяг, абраны самой гісторыяй, а не тымчасовай палітыкай”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі беларускія газэты 19 лістапада ў розныя гады.

Язэп Лёсік піша ў 1917 годзе ў “Вольнай Беларусі”: “Большэвізм — гэта культурны і грамадзкі барбарызм, а тым часам, вялікарускае грамадзянство, ні гледзячы на сваё абурэнне, нічога зрабіць з ім ні можа. Грамадзкі лад і дзяржаўная гаспадарка зруйнованы да шчэнту, а расійская дэмократыя, ахоплена сьмяртэльным паралюшам заніпаду, толькі скардзіцца, ные і сударожна трымаецца за зьгінуўшы слуп маскоўскаго цэнтралізму”.

“Сялянская ніва” ў 1927 годзе адзначае: “Усё-такі повад назову “Бабскае Лета” мае падставу ў стара-славянскай міталёгіі. Нашы продкі пачыталі божаства “Баба”, якое прадстаўлялі ў дзьвёх асобах: “Залатой Бабы” і “Ежыбабы”. Залатая Баба належала да бабаў найвышэйшых, наймацнейшых і найдабрэйшых. Яна лічылася багіняй лета, сьвятла, пладавітасьці і ўсёведаньня. Была апякункай радзільніц і нованароджаных дзетак... Багіняй зімы, холаду і дрэннай пагоды называлася ў Чэхаў “Ежыбаба”.

“Свабода” на гэтым тыдні 1997 году паведамляе: “Альпіністы Мінскага гарадскога турыстычнага клуба гэтым летам падняліся на самы высокі пункт Каўказа — гару Эльбрус. На вяршыні — а гэта 5.642 метра над узроўнем мора — яны ўсталявалі беларускі сцяг. Студэнт ІІІ курсу геафаку БДУ Генадзь Кароль: “Мы неслі бел-чырвона-белы сцяг таму, што лічым менавіта яго сімвалам нашай Бацькаўшчыны. Гэта сцяг, абраны самой гісторыяй, а не тымчасовай палітыкай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG