Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы — цярплівыя і цярпімыя


Сяргей Астраўцоў, Горадня Ці лічыце вы беларусаў талерантнымі, цярпімымі людзьмі? На гэтае пытаньне адказвалі гарадзенцы.

Карэспандэнт: “Як вы думаеце: ці можна лічыць беларусаў цярпімымі, талерантнымі людзьмі?”

Спадар: “Адназначна можна. Тут гістарычнае месца, дзе жывуць разам беларусы, палякі, габрэі, літоўцы. Увогуле месца знакамітае, тут жыў калісьці кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі”.

Карэспандэнт: “І ніякіх праблемаў не ўзьнікала паміж тымі, хто тут жыў?”

Спадар: “Не — узьнікалі, а як жа? Пастаянна ўзьнікалі, але гэта паўплывала на беларусаў, на іншых жыхароў — у тым пляне, што яны больш цярпімымі сталі, я так лічу”.

Бачу дзьвюх дзяўчат, якія нясуць на руках беларускія нацыянальныя строі.

Карэспандэнт: “Зь якога вы ансамблю?”

Дзяўчаты, на адзін голас: “Верас”.

Карэспандэнт: “Як вы думаеце, ці можна лічыць беларусаў цярпімымі, талерантнымі людзьмі?”

Дзяўчына: “Вядома, можна. Мы ўвогуле прыветны народ — радыя, калі да нас прыяжджаюць літоўцы, палякі, мы ўвогуле гасьцінныя вельмі”.

Другая дзяўчына: “Так, мы цярплівы народ, шчыра — цярплівы”.

Карэспандэнт: “Але цярплівы — гэта адно, а ці цярпімыя беларусы да іншых? Гэта трохі розныя паняцьці”.

Дзяўчына: “Ці цярпімыя мы да іншых? Я думаю, што дружныя вельмі — і нас любяць, і мы любім”.

Маладзён, з усьмешкай: “Так, увогуле беларусы цярпімыя — бо церпяць. Такі мэнталітэт у нас, ня проста цярплівыя, а спакойныя”.

Карэспандэнт: “Іншых людзей нармальна ўспрымаюць?”

Маладзён: “Так, у прынцыпе, няма нацыстаў”.

Дргуі маладзён: “Беларусы — гэта добрыя людзі, гэта мой родны народ, я паважаю іх, люблю”.

Карэспандэнт: “А да іншых як ставіцеся?”

Маладзён: “Я да ўсіх людзей стаўлюся аднолькава”.

Малады спадар: “Каб кагосьці не любіць, трэба мець падставы для гэтага. Загадзя ставіцца перадузята — не ў характары беларусаў. Я, напрыклад, беларус і мяркую пра чалавека не як пра прадстаўніка нейкай нацыі”.

Маладая спадарыня: “Беларусы лічацца самым дружалюбным народам, і мне здаецца: няма такіх людзей, якіх беларусы ня любяць”.

Яе сябра: “Я таксама так лічу, па-мойму, беларусы вельмі добры народ і дружалюбны”.

Дзяўчына: “Людзі ў нас занадта цярплівыя”.

Карэспандэнт: “Цярплівыя — гэта адно, а вось ці яны цярпімыя да іншых? Усіх любяць, ня ўсіх?”

Дзяўчына, расейка, у Беларусі з 11 гадоў: “Я думаю, што яны ўсіх любяць”.

Яе сяброўка, таксама расейка: “Вельмі добрая нацыя, добрыя людзі, беларусы менавіта — прыветныя”.

Маладая мама зь дзіцём: “Беларусы — гэта нацыя такіх людзей, якія вельмі талерантныя”.

Сёньня – Міжнародны дзень цярпімасьці, 16.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG