Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Правяраць дэклярацыі чыноўнікаў цяпер будуць выбарачна


Уладзімер Глод, Менск Мэханізм праверкі праўдзівасьці дэклярацыяў аб даходаў беларускіх чыноўнікаў будзе зьменены

Дагэтуль дэклярацыі кожнага з чыноўнікаў, які ўваходзіць у “Кадравы рэгістар кіраўніка дзяржавы” (а гэта больш за 500 чалавек), штогод абавязкова правяраліся Радай Бясьпекі. Цяпер прапануецца зрабіць гэтую працэдуру не абавязковай, а выбарачнай. Каго правяраць, а каго – не, будзе вырашаць кіраўнік адміністрацыі Прэзыдэнта.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прагаласавалі ў першым чытаньні за гэтыя зьмены ў закон аб “Дзяржаўнай службе”. Публічна супраць выступіў толькі дэпутат Сяргей Касьцян, які заявіў, што правяраць “трэба альбо ўсіх, альбо нікога”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG