Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ахвяры першага сьнегу: на Астравеччыне два транспартныя здарэньні


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы за 16 лістапада.

“Рэгіянальная газета” шэраг матэрыялаў прысьвячае таму, як у беларускіх гарадох і мястэчках сустрэлі раньнюю зіму. У некаторых рэгіёнах не абышлося без здарэньняў.

“У Астравецкім раёне моцны сьнег пайшоў 12-га лістапада па абедзе, – расказвае журналіст газэты Сяргей Зянько. – Яго першымі “ахвярамі” сталі два грузавыя аўтамабілі. Недалёка ад вёскі Вараняны а 15.30 і 16.00 12-га лістапада яны зьехалі з трасы ў кювэт. На сьлізкай дарозе занесла расейскі аўтавоз, які перавозіў дзевяць новенькіх “фордаў”, а таксама латыскую фуру з будматэрыяламі. Абышлося без ахвяраў: аўтамабілі выцягнулі з кювэтаў, але рабілі гэта вельмі асьцярожна, бо існавала небясьпека таго, што машыны маглі перакуліцца”.

“Газета Слонимская” апавядае пра незвычайную жыцьцёвую гісторыю: жыхарка Слоніму не прызнае ў бамжу, што раптоўна зьявіўся ў горадзе, свайго былога мужа, які лічыцца зьніклым бязь вестак ад 2002 году. Мужчына спрабуе праз суд давесьці ёй, што сапраўды зьяўляецца яе былым мужам. Ён пераказвае ўсе акалічнасьці свайго жыцьця, былыя суседзі і знаёмыя ў Слоніме пазналі яго. Толькі жонка ня можа пагадзіцца з тым, што муж усё ж вярнуўся. За гады ягонай адсутнасьці жанчына пасьпела пабудаваць на свае грошы каапэратыўную кватэру. Калі муж давядзе праз суд сваю асобу, то ён атрымае права засяліцца ў гэтую кватэру.

“Народная воля” публікуе гутарку з маладым чалавекам, які ў мінулым быў наркаманам, але здолеў пазбавіцца наркатычнай залежнасьці. Паратунак ён знайшоў не ў беларускай лякарні, а ва ўкраінскім горадзе Генічаску, дзе існуе грамада людзей, якая дапамагае наркаманам вярнуцца да нармальнага жыцьця.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG