Паводле кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, 13 лістапада на судзе дапыталі блізу пятнаццаці чалавек. Бальшыня зь іх — работнікі кацельняў, якімі кіраваў Аляксандар Фёдараў.
“Іхныя тлумачэньні не супярэчылі паказаньням Аляксандра Фёдарава, якія ён даваў у першы дзень суду. Паказаньні Фёдарава часткова пацьвердзіў і прадстаўнік Шклоўскай міжраённай управы Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. У будынку мясцовага КДБ падначаленыя Фёдарава мянялі ацяпляльнае абсталяваньне”, — паведаміў “Свабодзе” Рыгор .
У першы дзень суду Аляксандар Фёдараў часткова сваю віну прызнаў, аднак зазначыў, што гэтыя парушэньні адбыліся праз вытворчую неабходнасьць.
Аляксандра Фёдарава затрымалі 14 чэрвеня. Яму інкрымінуюць злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі, парушэньне парадку выплаты заробкаў ды прысабечваньне дзяржаўнай маёмасьці. Фёдараву пагражае да васьмі гадоў зьняволеньня.
Шклоў: працягваецца суд над старшынём суполкі Партыі БНФ, 14.11.2007 Шклоў: суд над старшынём суполкі Партыі БНФ працягнецца 14 лістапада, 2.11.2007 Шклоў: судзяць старшыню суполкі Партыі БНФ, 31.10.2007