Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Каб безь перашкодаў езьдзіць у Эўропу, трэба зьмяніць прэзыдэнта”


Радыё Свабода Шаноўныя слухачы! Мы ўдзячныя за вашыя меркаваньні й прапановы. Вы робіце наша з вамі радыё больш зьмястоўным і цікавым. Мы ўводзім прыз за найлепшы званок, паведамленьне, падказку. Пераможцы будуць абвяшчацца кожную нядзелю ў тыднёвым аглядзе “Званкоў на Свабоду”. Агляд тэлефанаваньняў на Свабоду — 14 лістапада, серада. Вас чакаюць кнігі Бібліятэкі Свабоды з подпісамі аўтараў. Тэлефон “Свабоды” ў Менску 266-39-52 працуе 24 гадзіны на суткі. Нумар мабільнай сувязі для СМС-паведамленьняў: 8-029-391-22-24.

Аляксандар Лукашэнка правёў чарговую нараду ва ўрадзе краіны, прысьвечаную пытаньням сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця. Камэнтары слухачоў:

“Колькі Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе, увесь час размаўляе з урадам па-хамску. Ён увесь час называе іх дачасьнікамі, пагражае, што яны пакладуць заяву на стол. А дзе іх годнасьць? Колькі можна гэта трываць?! Вось цікава. Такога за мяжой няма. Там, калі чалавеку выказалі недавер, ён ідзе ў адстаўку”.

Сталы слухач: “Адрозна ад папярэдніх яго нарадаў, калі былі крыкі “Ў кайданкі, у турму!”, на гэты раз, прынамсі тое, што паказалі па тэлевізары, было спакойна. Але ўсе яго выхадкі зводзіліся да адміністрацыйных мэтадаў кіраваньня”.

Злучаныя Штаты ўвялі фінансавыя санкцыі супраць “Белнафтахіму”. Урад ЗША разглядае гэтае рашэньне як працяг санкцыяў адносна Аляксандра Лукашэнкі ды іншых кіраўнікоў Беларусі. Выказваньне на гэтую тэму:

Міхаіл Леках, Рыга: “Добры вечар. Я хачу выказаць некаторыя свае меркаваньні ў сувязі з агідным рашэньнем ЗША супраць “Белнафтахіму”.

Адразу хачу сказаць, што гэтыя дзеяньні амэрыканскай адміністрацыі ня супраць Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, а супраць Беларусі, беларускага народу, таму што грошы, якія зарабляе “Белнафтахім,” ідуць на пэнсіі, на рамонт дарогаў, на бальніцы і гэтай далей”.

Эўрапарлямэнт ухваліў падпісаньне пагадненьня Ўкраіна — Эўразьвяз аб спрашчэньні візавага рэжыму для грамадзянаў гэтае краіны. Меркаваньне пра магчымасьць выезду для беларусаў — у наступным тэлефанаваньні.

Міхаіл, Менск: “Каб безь перашкодаў езьдзіць у Эўропу, трэба зьмяніць прэзыдэнта. Ён жа паабяцаў аднойчы, што свой народ за цывілізаваным сьветам не павядзе. Можа, калі забаляць насы ды абутак парвецца, ці есьці ня будзе чаго, тады беларус і скажа: “А навошта ён такі, бацька-павадыр?!”

І на завяршэньне СМС ад слухача:

“Дзякуй Вользе Іпатавай за кнігу “Альгердава дзіда”. Цяпер чытаю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG