Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорск: у пракуратуры дапытаюць Паўла Батуева


Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня актывіст руху “За Свабоду” Павал Батуеў мусіць наведаць пракуратуру Салігорска. “Мяне выклікаюць нібыта ў якасьці сьведкі падзеяў 7 лістапада, – паведаміў “Свабодзе” Павал Батуеў, – старэйшага сьледчага пракуратуры Зьміцера Дзешука цікавіць хто і як арганізаваў моладзевую акцыя “Камунізм пад трыбунал”.

У пракуратуры Салігорска ўдакладнілі, што дзеяньні маладзёнаў 7 лістапада трапляюць пад 363 артыкул Крымінальнага кодэксу Беларусі (супраціў супрацоўнікам міліцыі).

Грамадзкі актывіст Іван Шыла мае іншае меркаваньне пра падзеі 7 лістапада ў Салігорску. Ён кажа: “Міліцыянты напісалі, што я чыніў актыўны супраціў, і што нейкаму міліцыянту адарваў пагон. І кагосьці кудысьці ўдарыў. Гэта не адпавядае рэчаіснасьці. Бо нас заламалі, а з заламанымі рукамі немагчыма зьдзейсьніць таго, што нам інкрымінуюць”.

• Салігорск: “Камунізм — пад трыбунал”, 07.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG