Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Цімох Вострыкаў


Радыё Свабода 13 лістапада ў Гомелі памёр Цімох Вострыкаў, закінуты ў Беларусь у 1952 годзе як паўнамоцны прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Цімох Вострыкаў нарадзіўся 22 жніўня 1922 году. Як паведамляе БелаПАН, ён доўга хварэў, перанёс два інсульты, апошні час быў нерухомы і амаль ні з кім не сустракаўся. Апошнія гады Ц.Вострыкаў не меў уласнага жыльля, нідзе не быў прапісаны, пражываў у жанчыны, якая яго даглядала. Тры тыдні таму да яго прыяжджалі журналісты беларускага тэлебачаньня і супрацоўнікі КДБ, якія спрабавалі распытаць цяжкахворага чалавека пра яго жыцьцё, а затым зьнялі фільм аб Вострыкаве. На тэлеканале ОНТ Вострыкава прадставілі як амэрыканскага, а затым савецкага агента.

27 жніўня 1952 года Ц.Вострыкаў ў складзе "чацьвёркі" быў закінуты ў Налібоцкую пушчу як паўнамоцны прадстаўнік Рады БНР — для падтрымкі і разьвіцьця беларускага нацыянальнага руху. Праз тыдзень Вострыкаў быў арыштаваны супрацоўнікамі НКУС. За "здраду Радзіме са зброяй у руках" Вярхоўным судом ён быў прагавораны да 23 гадоў. Пакараньне адбываў у лягерах Мардовіі, дзе пазнаёміўся з пратэстанцкім пастарам Эрнестам Сабілам, з якім яны пасьля вызваленьня падтрымлівалі сяброўскія адносіны. Сабіла неаднойчы наведваў хворага Вострыкава ў Гомелі.

Фота з сайту "Беларуская Нацыянальная Памяць"
XS
SM
MD
LG