Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканаміст В.Мацкевіч: “Санкцыі ЗША будуць вельмі балючыя”


Уладзімер Глод, Менск Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвялі фінансавыя санкцыі супраць “Белнафтахіміі”. Урад ЗША разглядае гэтае рашэньне як працяг санкцый адносна Аляксандра Лукашэнкі і іншых кіраўнікоў Беларусі. Казначэйству ЗША загадана прыняць меры супраць “Белнафтахіму” , а таксама ягоных прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Літве, Украіне, Расеі , Кітаі і ў саміх Злучаных Штатах.

Увядзеньня санкцыяў камэнтуе эканамічнага аглядальніка, колішні супрацоўніка Міністэрства энэргетыкі Беларусі Валянціна Мацкевіча.

Як гэтыя захады могуць адбіцца на эканамічным становішчы Беларусі?

Спадар Мацкевіч асабліва вызначае вялікую важнасьць прадпрыемстваў “Белнафтахіму”, якія даюць у дзяржаўны бюджэт краіны амаль 20% усяго прыбытку:

“Я дакладна ня ведаю ўсе тыя каналы, якія могуць быць перакрыты. Але калі гэтыя санкцыі правесьці ў жыцьцё, дык яны будуць мець вялікае фінансавае значэньне. Гэта будзе вельмі балюча, паколькі “Белнафтахім” мы ведаем, якія сродкі для бюджэту прыносяць. Гэта ж ня толькі прадпрыемствы нафтаперапрацоўчыя, але і хімічныя. Прыкладна каля 20% бюджэту напаўняюць”.

Валянцін Мацкевіч таксама адзначае: вельмі многае будзе залежыць і ад таго, ці падтрымаюць санкцыі ЗША эўрапейскія краіны:

“Белнафтахім” большай часткай працуе ў Эўропе. І калі гэта будзе падтрымана нейкімі эўрапейскімі структурамі, дык тады ўзьдзеяньне санкцыяў павялічыцца. Тут не бачна пакуль рашэньня Эўразьвязу.

Але мне падаецца, што ЗША гэта разумеюць і нейкая праца з эўрапейскімі партнэрамі ў іх будзе ісьці. Тым больш, што Эўрапейскі Зьвяз зацікаўлены ў вырашэньні пытаньняў, якія былі пастаўленыя перад беларускім рэжымам летась”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG