Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь зьбіраецца заашчадзіць 5 мільярдаў кубамэтраў газу


Ігар Карней, Менск Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ "Аб некаторых захадах ў справе будаўніцтва атамнай электрастанцыі".

Дакумэнтам прадугледжана стварэньне ў структуры Міністэрства энэргетыкі дырэкцыі будаўніцтва АЭС на правядзеньне праектна-вышукальных працаў. Выконваць навуковае суправаджэньне ў працэсе будаўніцтва АЭС будзе Аб''яднаны інстытут энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў ў Соснах. Бліжэйшым часам беларускі бок маецца заявіць пра адкрыты тэндэр на будаўніцтва АЭС. У якасьці патэнцыйных партнэраў цяпер разглядаюцца Расея, Францыя і ЗША.

Увесьці ў эксплюатацыю першы блёк АЭС плянуецца ў 2016 годзе, другі – у 2020-м. Прыблізны кошт станцыі – да 4 мільярдаў даляраў. У Міністэрстве энэргетыкі спадзяюцца, што з выхадам на поўную магутнасьць другога блёка, Беларусь зможа зьнізіць спажываньне прыроднага газу на 5 мільярдаў кубамэтраў.

Цяпер вышукальныя працы пад будаўніцтва станцыі ідуць на двух пляцоўках у Магілёўскай вобласьці – Краснапалянскай ў Чавускім раёне і Кукшынаўскай ў Шклоўскім. Паводле пагнозаў, канчатковы выбар будзе агучаны да канца 2008 года. Раней на афіцыйным узроўні гучала, што АЭС можа быць збудаваная ў Гарадзенскай вобласьці на мяжы з Літвой, аднак ад гэтай ідэі адмовіліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG