Па камэнтар я зьвярнуўся да Аляксея Бегуна, першага намесьніка начальніка дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі.
Карэспандэнт: “Навошта патрэбнае Палажэньне аб базе, калі й так ёсьць нейкая база, на мяжы ёсьць кантроль?”
Бягун: “Трэба ўвесьці базу ў ранг заканадаўства. Вось вы заўтра паедзеце на мяжу. Вас спыняць. І скажуць, што вы ў базе дадзеных. Дык вось рашэньне аб правамернасьці ўключэньня ў базу можна будзе абскардзіць у судзе”.
Юрыст Юры Чавусаў камэнтуе:
“Я не даю ацэнкі што да станоўчасьці ці адмоўнасьці такіх захадаў. Але тое, што раней было ў межах пазаправавой працэдуры, прынамсі, не было ўрэгулявана адкрытымі крыніцамі (мы ведаем, што ёсьць шмат засакрэчаных указаў), то калі зараз гэта будзе хоць у адкрытым указе, гэта будзе хоць якая магчымасьць спаслацца на нейкія нормы заканадаўства і патрабаваць іх выкананьня”.
Юры Чавусаў зазначыў, што цяпер многія зь лідэраў апазыцыі змогуць адстойваць свае правы праз суд, бо множацца выпадкі, калі без тлумачэньняў людзей трымаюць на мяжы гадзінамі і старанна абшукваюць.
Адзін з апазыцыйных палітыкаў Алесь Міхалевіч такімі словамі ўспрыняў навіну:
“Вельмі пазытыўна. Адмяніць дазвольны штамп – гэта значыць адмяніць дадатковыя паборы зь людзей. Я вітаю любыя ініцыятывы, якія адмяняюць дадатковыя паборы зь людзей за права выяжджаць за мяжу, дыхаць і г.д.”.
Алесь Міхалевіч упэўнены, што беларуская дзяржава не адмовіцца ад паслабленьня кантролю за людзьмі, і асьцерагаецца, што можа быць уведзены спэцыяльны замежны пашпарт.
Ізноў зьвяртаюся да Аляксея Бегуна:
Бягун: “Замежны пашпарт пакуль не разглядаецца”.
Карэспандэнт: “Я зьбіраюся ісьці мяняць пашпарт...”
Бягун: “Калі вы будзеце выяжджаць пасьля 1 студзеня, то штампа можаце не пераносіць”.
Карэспандэнт: “Гэта яшчэ ня факт?”
Бягун: “Мы падрыхтавалі праект. Праект мае знайсьці лягічнае завяршэньне”.
Карэспандэнт: “А калі і хто яго павінен зацьвердзіць?”
Бягун: “Прэзыдэнт у канцы лістапада”.
Дазвольнага штампа для выезду за мяжу не адмяняюць?, 03.10.2007 Штамп дазволу на выезд за мяжу можа быць скасаваны з 2008 году, 05.06.2007 А.Бягун: “Адменяць ці не адменяць дазвольны штамп — жыцьцё пакажа”, 01.06.2007