Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хуліганы пляваліся на прыёме з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы ў Менску


Радыё Свабода У Менску польская амбасада наладзіла прыём ў рэстарацыі “Гасьціны двор” з нагоды Дня незалежнасьці Польшчы, які адзначаецца 11 лістапада.

На яго прыехалі актывісты Саюзу палякаў з розных мясьцін Беларусі. Нечакана перад уваходам у рэстарацыю зь дзясятак людзей у напаўвайсковай вопратцы пачалі выкрыкваць абразьлівыя словы на адрас тых, хто прыйшоў на прыём.

Галоўны рэдактар часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie” Ігар Банцар паведаміў нам, што гэтыя людзі сталі пляваць у ягоны бок і на аднаго з польскіх дыпляматаў, які прыехаў з жонкай. Паводле журналіста, невядомыя ўзьнялі рукі у фашыстоўскім прывітаньні і хутка зьніклі. Міліцыі побач не было, зазначыў Ігар Банцар.

Польская “Gazeta Wyborcza” назвала хуліганаў "беларускімі неанацыстамі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG