Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мартыралёг “Свабоды”: Юстын Сабалеўскі


Радыё Свабода Сто імёнаў, сто лёсаў, сто дзён

САБАЛЕЎСКІ Юстын Язэпавіч, нар. 1907 у в. Убель Чэрвеньскага р-ну Менскай вобл., беларус, зь сялян, нясконч. пач. адук., загадчык Дому паляўнічых у в. Убель. Арыштаваны 37.09.18. Асуджаны 37.11.30 «тройкай» як член к/р арганізацыі паводле арт. 69, 68, 70, 72, 76 да ВМП. Расстраляны ў Бабруйскай турме 38.01.15. 89.04.28 справу пераглядала Пракуратура БВА. КГБ РБ 25930-с

***

Ад 1 верасьня на сайце “Мартыралёг Беларусі” друкуюцца біяграмы ахвяраў камуністычных рэпрэсіяў - усяго каля 60 тысячаў імёнаў людзей, якія былі расстраляныя, зьняволеныя ў канцлягерах, высланыя зь Беларусі ў гады савецкага тэрору.

Штодня ад 1 верасьня да 10 сьнежня – Усясьветнага дня правоў чалавека – у эфіры “Свабоды” мы ўзгадваем адно імя, успамінаем пра адно жыцьцё, расказваем пра адзін лёс з сотняў тысячаў, абарваных камуністычным рэжымам.

Сьпісы ахвяраў - на сайце martyraloh.org - будуць даступныя праз сайт svaboda.org.
XS
SM
MD
LG