Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніца брытанскага МЗС: “Мы чакаем вызваленьня палітвязьняў у Беларусі”


Паводле БелаПАН “Беларусь можа ня выканаць усіх 12 умоваў Эўразьвязу для таго, каб справы зрушыліся, але найперш мы чакаем вызваленьня палітвязьняў у Беларусі,” – заявіла Вівіен Лайф, кіраўнічка дэпартамэнту зьнешніх сувязяў у міністэрстве замежных спраў Вялікай Брытаніі. Днямі яна наведала Беларусь.

Вівіен Лайф сказала, што вызваленьне палітвязьняў – “просты крок, які можа быць зроблены вельмі хутка”, і дадала, што пакуль улады ў Беларусі “не прадэманстравалі рэальнай гатовасьці” для паляпшэньня стасункаў з Эўразьвязам і выкананьня умоў дэмакратазыцыі краіны, адзначаных у дакумэнце “Што Эўразьвяз можа даць Беларусі”.

В.Лайф, якая вітала згоду беларускіх уладаў адкрыць у Менску прадстаўніцтва Эўракамісіі, заявіла, што гэта не разглядаецца як выкананьне адной з 12 умоваў Эўразьвязу.

Вівіен Лайф у часе візыту ў Менск 7-9 лістапада сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і міжнародных арганізацыяў, а таксама з намесьнікам кіраўніка галоўнага упраўленьня агульнаэўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Уладзімерам Серпікавым.

“Экспэртыза Свабоды”: ці падпадуць пад амністыю палітвязьні?, 30.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG