Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: канфіскавалі 36 асобнікаў газэты “Свабоду Дашкевічу”


Радыё Свабода Тры гадзіны прабылі ў міліцыі журналістка Ганна Ільіна ды яе сяброўка Марына Несьцерава.

Іх затрымаў міліцэйскі патруль блізу 16 гадзінаў дня на пешаходнай вуліцы Ленінскай. Міліцыянты сказалі дзяўчатам, што ім неабходна прайсьці ў пастарунак для высьвятленьня іхных асоб, бо яны падобныя да жанчын, якія скралі мабільныя тэлефоны.

Па вызваленьні Ганна Ільіна паведаміла, што іх спачатку даставілі ў пастарунак, дзе не было дзяжурнай міліцыянткі і міліцыянтам давялося перавозіць іх у другі пастарунак. Там старшы лейтэнант Вольга Каваленка загадала выкласьці ўсе асабістыя рэчы на стол. У сумках ляжалі 36 асобнікаў газэты “Свабоду Дашкевічу”. Усе выяўленыя асобнікі старшы лейтэнант Каваленка канфіскавала, а іх адпусьціла.

• Магілёў: міліцыянт зьбіў журналістку — пабоі ёсьць, фактаў няма , 08.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG