Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Былы муж Вольгі Класкоўскай ня верыць у гісторыю з узброеным нападам</B>


Ігар Карней, Менск Гісторыю з узброеным нападам на журналістку Вольгу Класкоўскую мы папрасілі пракамэнтаваць яе былога мужа Віталя Навумовіча.

Сёньня ўначы ён вярнуўся з Варшавы, дзе браў удзел у судовым працэсе, патрабуючы вяртаньня ў Беларусь сваёй дачкі.

Нагадаем, што яшчэ ўвесну Міністэрства юстыцыі Беларусі накіравала запыт польскім калегам наконт знаходжаньня ў Польшчы 6-гадовай Міраславы, дачкі Вольгі Класкоўскай і Віталя Навумовіча.

Бацька дзяўчынкі вінаваціць былую жонку ў незаконным вывазе Міраславы за мяжу і ў спробе надаць гісторыі палітычную афарбоўку.

Віталь Навумовіч пра напад невядомых, падчас якога Вольга атрымала нажавыя раненьні, даведаўся ад Радыё Свабода. Але ён лічыць, што гэтай інфармацыі нельга даваць веры:

Навумовіч: “Я ня ведаю, але, шчыра кажучы, вельмі падобна на правакацыю. Гэта іхны стыль. Яны сябе гэтак паводзяць — на мяжы фолу. Кажаце, усё здарылася ўчора? Рэч у тым, што я ўчора а чацьвертай дня з Варшавы ад’ехаў, і а трэцяй ночы ў Менску быў. Гэта калі раптам там мяне неяк падазраваць будуць…Так, я ў Варшаве быў, браў удзел у судзе, але, яшчэ раз кажу, у 16.00 я адтуль зьехаў”.

Напярэдадні зьявілася інфармацыя, што Віталя Навумовіча на нейкі час затрымлівала паліцыя Варшавы. Мы пацікавіліся, ці так гэта і з чым было зьвязана.

Навумовіч: “Ну, так, затрымалі, апыталі. Падазраюць нібыта ў пагрозах. Але пасьля таго, як апыталі, адразу ж адпусьцілі. Проста пятнаццаць хвілінаў уся працэдура заняла”.

Наступнае паседжаньне для вырашэньня лёсу 6-гадовай Міраславы прызначылі на 4 сьнежня. Пакуль невядома, ці адбудзецца суд пасьля новых абставінаў, выкліканых нападам на Вольгу Класкоўскую.

Але Віталь Навумовіч у Варшаву ехаць зьбіраецца:

Навумовіч: “Ну, хутчэй за ўсё, так — калі нічога ня зьменіцца. Тады паеду 4 сьнежня”.

Сёньня Вольга Класкоўская сказала ў інтэрвію агенцтву БелаПАН, што ёй падалося, нібыта яна пазнала ў нападніку аднаго з мужчынаў, якога бачыла побач са сваім былым мужам падчас судовага працэсу. Вось рэакцыя на гэта Віталя Навумовіча:

Навумовіч: “Я прыяжджаў адзін. І я вам скажу так: чым далей яна пачынае хлусіць, тым больш яна заблытваецца ў гэтай хлусьні. Можаце запытаць адваката, судзьдзю, якая вяла паседжаньне, пракурора – колькі там чалавек прысутнічала? У мяне быў перакладчык, адвакат. Таксама была яна, яе маці і яшчэ нейкая жанчына зь іх боку. Дык тады напэўна мой 60-гадовы састарэлы адвакат на яе нападаў, ці як? Ён, між іншым, паляк. Я ня ведаю, хто на яе нападаў! Але чым далей яна прыдумвае, тым больш абсурдна ўсё выглядае. І калі ня верыце маім словам, няхай павераць словам судзьдзі, якая раскажа, хто прысутнічаў на працэсе, вось і ўсё. Гэта проста правакацыя, ня ведаю, можа з мэтай запужаць мяне хочуць, каб я не прыехаў 4 сьнежня…”

• Беларускую журналістку Вольгу Класкоўскую паранілі нажом, 8.11.2007 • Хто і ў каго скраў 6-гадовую Міраславу?, 26.09.2007 • Класкоўская: другую Віку Мароз з маёй дачкі ня зробяць, 26.09.2007 • Вольга Класкоўская: “Нас хочуць выцягнуць у Беларусь і зрабіць там паказальны працэс”, 27.09.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG