Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давід Какабадзэ: “Падзеі ў Тбілісі – гэта ўдар па дэмакратыі”


Валер Каліноўскі, Прага Сёньня ўвечары спэцназ у другі раз разагнаў удзельнікаў акцыі пратэсту ў Тбілісі – гэтым разам на плошчы Рыке, куды тыя перайшлі пасьля ранішняга разгону ля будынку парлямэнту. Паліцыя ўжыла сьлезацечны газ, дубінкі і вадамёты. У выніку ў шпіталі за сёньня па дапамогу зьвярнулася каля 300 чалавек.

Увечары са зваротам да нацыі выступіў прэзыдэнт Міхаіл Сакашвілі. Ён заявіў, што за апошнімі падзеямі ў Тбілісі стаяць расейскія спэцслужбы. Некалькі супрацоўнікаў расейскай амбасады абвешчаныя пэрсонамі нон-грата.

Апазыцыя заклікала насельніцтва краіны да непадпарадкаваньня ўладам. Грузінскі бінзэсовец Бадры Патаркацышвілі назваў уладу Саакашвілі фашыстоўскай і паабяцаў не шкадаваць грошай на ягонае зьвяржэньне. У часе ягонага выступу спэцназ захапіў будынак апазыцыйнага тэлеканалу "Імэдзі". Прэм’ер-міністар Грузіі ўвёў у Тбілісі надзвычайнае становішча.

Сытуацыю ў Тбілісі мы папрасілі пракамэнтаваць дырэктара грузінскай службы РС Давіда Какабадзэ.

Каліноўскі: “Спадар Какабадзэ, мы сочым за падзеямі ў Тбілісі – тое, што адбываецца нагадвае ці то рэвалюцыю, ці то контрарэвалюцыю... На вашую думку – гэта рэвалюцыя ці контаррэвалюцыя, і ці сапраўды за ўсім гэтым, як сказаў прэзыдэнт Саакашвілі, стаяць расейсія спэцслужбы?”

Какабадзэ: “Па-першае, слова “рэвалюцыя” імкнуцца не ўжываць ні апазыцыя, ні прадстаўнікі ўладаў у сваіх заявах. Што тычыцца заявы Саакашвілі, мне вельмі цяжка сказаць, ці насамрэч за ўсім гэтым стаіць Расея і расейскія спэцслужбы – гэта, відаць, пакажа бліжэйшая будучыня, як і паабяцаў прэзыдэнт Саакашвілі: усе дадзеныя будуць апублікаваныя, усе асобы будуць названыя, і нават будзе абвешчаны пэрсонамі нон-грата.

У любым выпадку ёсьць фактам, што тое, што адбываецца ў Тбілісі – гэта ўдар па дэмакратыі. Гэта вялізны крок назад, і гэта ставіць пад пытаньне тыя пляны, пра якія ў апошні час вельмі шмат гаварылі ў Грузіі і па-за яе межамі – пляны аб уваходжаньні ў НАТО і г.д”.

Каліноўскі: “Гэта аб’ектыўна выгаднае Расеі...”

Какабадзэ: “Безумоўна. Тыя сілы, якія супрацьстаяць уваходжаньню Грузіі ў НАТО, цяпер з радасьцю назіраюць за падзеямі, якія адбываюцца ў Тбілісі і ў цэлай Грузіі”.

Каліноўскі: “Чаму ўсё-ткі ня вытрымалі нэрвы ў грузінскіх уладаў? Гэта асабісты тэмпэрамэнт прэзыдэнта – ці проста так склалася сытуацыя?”

Какабадзэ: “Справа вось у чым: калі ўсё гэта толькі эмоцыі, калі гэта ўсё можна зваліць толькі на прэзыдэнта і ягоную эмацыйнасьць, то гэта вельмі дрэнна для краіны, бо калі ўсё вырашае адзін чалавек – гэта вельмі небясьпечна.

Я схільны думаць, што гэта ня так і што нешта там не спрацавала ў гэтым мэханізьме, таму што на самай справе ўсё тое, што мы бачылі на працягу дня на экранах тэлевізараў – гэта літаральна не ўкладаецца ні ў якія рамкі.

Зь іншага боку, мы, былыя грамадзяне Савецкага Саюзу, звыклыя да іншага сцэнару: калі ўжо адбываецца штосьці такое, то пра гэта грамадзтва не даведваецца. Калі ёсьць тэлеканал, то па гэтым тэлеканале не паказваюць тое, што адбываецца на вуліцах. Нават грамадзкі канал, нават “Руставі-2”, канал яўна прадзяржаўны, яны ўсё гэта паказваюць, нават тое, як спэцаддзелы ўрываюцца ў тэлекампанію "Імэдзі" і зачыняюць яе літаральна на вачах у грамадзкасьці.

Так што мне абсалютна незразумела, як гэта ацаніць – з аднаго боку, гэта жах, тое што адбываецца, з другога боку – гэты жах бачаць усе, і як грамадзкі канал, так і прадзяржаўны прыватны канал усё гэта паказваюць”.

Каліноўскі: “Ваш прагноз – як будзе разьвівацца сытуацыя, ці ўдасца падштурхнуць бакі да дыялёгу?”

Какабадзэ: “Я хачу спадзявацца, што так будзе. Я цяпер увесь час думаю пра тое, як гэта адаб''ецца на стаўленьні Захаду да Грузіі і на памкненьні Грузіі да Эўропы, да сапраўднай дэмакратыі. Я хачу спадзявацца, што Захад не павернецца сьпіной да Грузіі з-за падзеяў, якія сёньня адбываюцца”.

У Тбілісі – надзвычайнае становішча, 7.11.2007 Улады Грузіі ўжылі сілу, каб спыніць пратэсты ў Тбілісі, 7.11.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG