Карэспандэнт: “Што для вас азначае дата 7 лістапада?”
Хлопец: “Можна сказаць, што нічога”.
Карэспандэнт: “А вы гісторыю вывучалі, што там гаворыцца: для беларусаў, для Беларусі гэта штосьці значыла?”
Хлопец: “Напэўна нічога. Можна сказаць нават, горш для іх стала. Для нас заўсёды было дрэнна: розныя войны і ўсё падобнае”.
Малады спадар: “Што азначае гэтая дата? Рэвалюцыя адбылася ў Петраградзе. Тады гэта было да лепшага, мабыць, а сёньня ўжо ніякай ролі не адыгрывае”.
Спадар: “Адная Беларусь сьвяткуе гэтую ўрачыстасьць, але незразумелы сэнс гэтай урачыстасьці. Замест гэтага сьвята, якое не адзначае ніводная краіна, што была ў Савецкім саюзе, маглі б зрабіць нават сьвята Сьвятога Губэрта, што мае значэньне для гісторыі гораду, а не адзначаецца дзеля нейкай паказухі”.
Маладзён: “Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі — мне гэтае сьвята не падабаецца, я думаю, што яно нічога не азначае, і да Беларусі гэтая дата зусім ня мае адносінаў”.
Ягоны сябра: “Калі шчыра, зусім яно нічога ня значыць, абсалютна ніякага значэньня ня мае. Я нават ня ведаю навошта ўвогуле патрэбна такое сьвята. У Расеі сёньня 7 лістапада — такога сьвята няма”.
Малады спадар: “Я не разумею: якія адносіны Кастрычніцкая рэвалюцыя мае да Беларусі, калі так разабрацца?”
Маладзён: “Беларусь мае адносіны да гэтай рэвалюцыі ці перавароту —ускоснае. Беларусь была раней Паўночна-заходнім краем Расеі, і проста хваляй дакацілася да яе гэтая рэвалюцыя, усе перавароты, а так фактычна гэтая дата нічога насамрэч не азначае”.
Спадар: “Для мяне гэта штосьці значыць, таму што калісьці ўсё гэта было. Цяпер гэта ўсё размазанае, нікому не патрэбнае”.
Карэспандэнт: “Што для вас азначае дзень 7 лістапада?”
Малады спадар: “А хто вы такі, вашы дакумэнты?”
Карэспандэнт: “Я ж вам паказваю іх”.
Малады спадар: “Дык я ня бачу, зрок кепскі”.
Карэспандэнт: “Дык значыцца, вы — участковы інспэктар?”
Малады спадар: “Угу”.
Карэспандэнт: “Адкажыце тады: што для вас азначае дата 7 лістапада?”
Малады спадар: “Сьвята”.
Карэспандэнт: “А як вы лічыце: гэтая дата штосьці азначала для Беларусі, для беларусаў, ці не?”
Малады спадар: “Само сабой азначала, калі сьвяткуем”.
Карэспандэнт: “А што азначала?”
Малады спадар: “Свабоду”.
Маладая спадарыня: “Акрамя асацыяцый з тымі рэпрэсіямі, што адбываліся ў 1920-30-я гады і шкадаваньня ахвяраў тых рэпрэсій і проста дзікага болю за ўсё тое, што было тады ў нашай краіне і ў Беларусі, у прыватнасьці, больш нічога гэтая дата ў мяне не выклікае і нічога сьветлага і цудоўнага не азначае”.
Спадар: “Сёньняшні дзень азначае дзень рэвалюцыі, быццам бы, прыходу да ўлады народу. Але калі параўнаць зь цяперашнім кріаўніцтвам, то ўлады ў народу няма”.