Цыганкоў: “Наколькі cур’ёзнай і важнай зьяўляецца візавая тэма і для беларусаў, і для дачыненьняў паміж беларускай грамадзянскай супольнасьцю і Эўразьвязам?”
Кароль: “Вельмі важнай. Бо з набору тых свабодаў, якія складаюць сутнасьць чалавечага існаваньня, свабода перасоўваньня, свабода быць там, дзе ты хочаш – самая адчувальная непасрэдна кожным чалавекам. Яна самая пажаданая і бачная.
Гэтая праблема зараз найбольш лёгка і даходліва адказвае на вельмі распаўсюджанае зараз пытаньне: “А што Эўразьвяз можа даць Беларусі?” Вось ён, канкрэтны адказ. Таму, я думаю, ён будзе пачуты, і найперш пачуты тымі, каму ён адрасаваны. А адрасная група для гэтай прэфэрэнцыі вызначана вельмі дакладна – гэта моладзь да 25 гадоў і ўдзельнікі навуковых і культурных абменаў. Тыя людзі, для якіх паездкі за мяжу зьвязаныя якраз з прафэсійнай дзейнасьцю і самарэалізацыяй, чаго не хапае ў Беларусі”.
Цыганкоў: “Пра неабходнасьць лібэралізацыі візавай праблемы беларускія апазыцыйныя палітыкі, якія сустракаюцца на Захадзе з сваімі калегамі, гавораць ужо даўно – але дасюль ніякіх станоўчых крокаў не было зроблена. Можа большасьць беларусаў не зусім разумее мэханізму прыняцьця такіх рашэньняў, у чым там узьнікаюць складанасьці?”
Кароль: “Мне здаецца, тут найперш дамоўленасьць гуляць паводле адных правілаў Эўразьвязу, якія ўжо прынятыя і зацьверджаныя. І тут Нямеччына дае прыклад, які паказвае, што калі ёсьць добрая воля, тады знаходзяцца і магчымасьці і спосабы, не парушаючы агульных шэнгенскіх правілаў Эўразьвязу, станоўча вырашыць гэтую праблему.
Гэта можа стаць прыкладам для іншых краінаў Эўразьвязу і для зьвязу ў цэлым. Мне падаецца, што Нямеччына робіць той крок, які ў той ці іншай ступені можа быць паўтораны іншымі краінамі, якія,дарэчы, таксама заяўлялі пра сваё жаданьне зьменшыць альбо адмяніць аплату за візы для беларусаў”
Заўтра пачнуць вырашаць, ці патаньнеюць візы для беларусаў, 6.11.2007