Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе прадстаўнік адной зь беларускіх анархісцкіх груповак Уладзіслаў. У размове зь ім мы вернемся да процістаяньня моладзевых груповак падчас нядзельнага “Сацыяльнага маршу” ў Менску. Жыхары Гомелю ў нашым апытаньні скажуць, ці варта, на іх думку, ужываць сілу, адстойваючы свае пазыцыі.
У “Начных досьледах” размова аб напісаньні тастамэнтаў у Беларусі. Гарадзенцы адкажуць на пытаньне, ці маюць яны што пакідаць у спадчыну нашчадкам і ці зьбіраюцца пісаць тастамэнт.
Таксама ў сёньняшняй “Начной Свабодзе” рэпартаж з адкрыцьця менскай выставы графікі і літаграфіяў “Славутыя асобы Беларусі”.
У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў працягне аповед пра “Песьняроў”, а ў “Начной чытанцы” будзе гучаць працяг апавяданьня Наталкі Бабінай “Грошы ёсьць дакумэнтам”.
Пасьля 23-й гадзіны – “Падарожжа “Свабоды” ў вёску Маляцічы Крычаўскага раёну; а 23.15 у перадачы “Беларускае замежжа” аповед пра стваральнікаў беларускай праграмы “Радыё Швэцыя”; а 23.33 чарговы агляд вашых лістоў на “Свабоду”, а 23.45 інтэрвію з украінскім музыкам, салістам гурту “Океан Ельзи” Сьвятаславам Вакарчуком.