Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Госьць начнога эфіру – краязнаўца Кастусь Шыдлоўскі


Радыё Свабода Сёньня госьцем нашага начнога эфіру будзе браслаўскі краязнаўца Кастусь Шыдлоўскі. У мінулую суботу на хвалях “Свабоды” гучала ягонае эсэ ў рубрыцы “Ў што я веру”.

У “Начных досьледах” мы пагаворым пра кампэнсацыю некалі страчаных укладаў. Магілёўцы, якія свайго часу страцілі ўклады, у нашым апытаньні скажуць, ці спадзяюцца яны яшчэ на кампэнсацыю.

У перадачы “Гукапіс” Аляксандар Памідораў пачне аповед пра “Песьняроў”, а ў “Начной чытанцы” на гэтым тыдні будзе гучаць проза Наталкі Бабінай.

Пасьля 23-й гадзіны – “Праскі акцэнт”: аглядальнік “Белгазеты” Віктар Марціновіч, эканаміст Аляксандар Чубрык і аглядальнік нашага радыё Віталь Цыганкоў абмяркоўваюць праведзены напярэдадні ў Менску “Сацыяльны марш”; а 23.33 – “Дом літаратара”: размова з галоўным рэдактарам часопісу “Дзеяслоў” Барысам Пятровічам; крытык Ала Сямёнава рэцэнзуе кнігу Валянціны Коўтун “Сьвяча любові”; гутарка з адным зь сёлетніх ляўрэатаў прэміі “Залаты апостраф” паэтам і мастаком Рыгорам Сітніцам; вершы Рыгора Сітніцы ў аўтарскім чытаньні.

Ад 22-й гадзіны ў эфіры “Свабоды” і ў інтэрнэце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG