Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артур Фінькевіч спаткаўся з маці і каханай дзяўчынай


Радыё Свабода Дзьве з паловай гадзіны доўжылася спатканьне Артура Фінькевіча з маці Марыяй Вячаславаўнай ды сваёй дзяўчынай Людвісяй Атакулавай. У магілёўскім сьледчым ізалятары Артур і ягоныя родныя гаварылі праз слухаўку.

Па спатканьні Марыя Вячаславаўна паведаміла, што ў сына прэтэнзіяў да турэмнага быту няма. Артура зьмясьцілі ў камэру, дзе сядзяць шасьцёра чалавек. У гэтай камэры ёсьць тэлевізар, DVD. Кормяць няблага.

Сваёй дзяўчыне Людвісі Артур наказаў перадаваць вітаньні сябрам ды калегам. Некаторым зь іх ён ужо адправіў лісты.

Артура Фінькевіча зьмясьцілі ў магілёўскі сьледчы ізалятар 26 кастрычніка. Артур мае чатыры спагнаньні за парушэньні правілаў унутранага распарадку на “хіміі”.

У траўні 2006 году актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча пакаралі двума гадамі абмежаваньня волі за графіці палітычнага зьместу. Ад 29 чэрвеня 2006 году ён адбывае пакараньне ў Магілёўскай спэцкамэндатуры. Сёлета ў сьнежні палітвязень мае выйсьці на волю.


• Моладзеваму актывісту А.Фінькевічу выставілі новае абвінавачаньне, , 26.10.2007 • Артур Фінькевіч сустрэўся з сваёй адвакаткай, , 30.10.2007
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG